Спектрафатометр PHOTON RT будзе ўпершыню паказаны на выставе PHOTONICS WEST 2015 у ЗША

Спектрафатометр PHOTON RT будзе ўпершыню паказаны на выставе PHOTONICS WEST 2015 у ЗША

Упершыню ў сваёй гісторыі кампанія ЭссэнтОптыкс прыме ўдзел у найбуйнейшай і найбольш аўтарытэтнай у ЗША выставе па оптыцы і аптычным тэхналогіямі Photonics West 2015, якая пройдзе 10-12 лютага 2015 года ў Сан-Францыска.

Згодна з традыцыяй, мы прадэманструем на выставе нашу найбольш цікавую распрацоўку - спектрафатометр PHOTON RT, і прапануем магчымасць любому наведвальніку стэнда пазнаёміцца з прыборам і правесці вымярэнні. Спецыяльна для выставы намі падрыхтавана ўдасканаленая мадэль прыбора з абноўленым праграмным забеспячэннем.

Новыя магчымасці праграмы дазваляюць аўтаматычна праводзіць групавыя вымярэнни адной і той жа дэталі пад рознымі кутамі на прапусканне альбо адлюстраванне, а таксама праводзіць паслядоўныя групавыя вымярэнні некалькіх дэталяў. Вынікі вымярэнняў могуць захоўвацца ў выглядзе аднаго файла альбо некалькіх файлаў. Дадаткова, у новай праграме палепшаны інтэрфейс вымярэння і разліку комплекснага паказчыка праламлення, дададзены зручныя функцыі маштабавання экрану.

Запрашаем наведаць наш стэнд № 5327 на выставе Photonics West 2015 і непасрэдна пераканацца, як дзіўна лёгка можна вымяраць нават самыя складаныя аптычныя пакрыцці з дамапогай спектрафатометра PHOTON RT.

Больш падрабязна аб выставе:

Сайт выставы: Photonics West 2015
Месца правядзення: Moscone Center, Каліфорнія, ЗША
Даты правядзення: 10-12 лютага 2015г