Шматфункцыянальныя спектрафатометры PHOTON RT

Шматфункцыянальныя спектрафатометры серыі PHOTON RT

Спектрафатометры PHOTON RT з'яўляюцца адзіным прыборам на рынку, распрацаваным адмыслова для вымярэння прапускання і абсалютнага адлюстравання аптычных дэталяў з пакрыццямі.

Коратка пра галоўнае:

  • Усе вымярэнні выконваюцца аўтаматычна за хвіліны, а не гадзіны або дні.
  • Не патрабуюцца дадатковыя прыстаўкі ці прыстасаванні для вымярэння пад кутамі і з палярызацыяй. 
  • Не патрабуецца каліброўка базавай лініі пры змене кута падзення выпраменьвання або змене рэжыму вымярэння прапусканне / адлюстраванне. 

Канструктыўныя перавагі:

У спектрофотометры адразу ёсць поўны набор неабходных, пратэставаных у рэальных умовах і ўнікальных функцый, якія дазваляюць нашым кліентам удасканальваць метралагічныя працэдуры і навыкі вымярэнняў, а таксама аўтаматычна выконваць складаныя вымярэнні пад любым кутом падаючага выпраменьвання за рэкордна кароткі час. Вынікі вымярэнняў аўтаматычна захоўваюцца ў выбраны карыстальнікам фармат файла (xls, csv, txt, pdf) і даступныя ў любы час.

Праца з прыборам дастаўляе сапраўднае задавальненне!

Магчымасці спектрафатометраў PHOTON RT:

  • Спектральны дыяпазон ад 185 нм да 5200 нм
  • Вымярэння ў палярызаваным святле ад 220 нм да 5200 нм
  • Вымярэнне прапускання T, Ts, Tp (для кутоў 0-75 °), разлік T (s + p) / 2, для зададзенага кута падзення святла
  • Вымярэнне абсалютнага адлюстравання R, Rs, Rp (для кутоў 8-75 °), разлік R (s + p) / 2, для зададзенага кута падзення святла
  • Вымярэнне паглынання матэрыялу
  • Аўтаматычнае вымярэнне і разлік комплекснага паказчыка праламлення і таўшчыні слою для адзинкавых аднародных пакрыццяў метадам зваротнага спектрафатаметрычнага аналізу
  • Вымярэнне палярызацыйных і светападзяляльных кубікаў
  • Аўтаматычная кампенсацыя зрушэння прамення пры вымярэнні прапускання тоўстых узораў пад рознымі кутамі
  • Аўтаматычныя групавыя вымярэнні
  • Разлік інтэгральных характарыстык R і Т з улікам крыніцы тыпу А і спектральнай адчувальнасці вока
  • Разлік сярэдніх значэнняў R і Т ў зададзеным спектральным інтэрвале
  • Вылічэнне аптычнай шчыльнасці ўзору ў дыяпазоне 0 - 4 (D)
  • Разлік каардынатаў каляровасці (CIE 1931, CIE 1964. выбар розных крыніц выпраменьвання)
  • Захаванне дадзеных вымярэнняў у фарматах res, xls, pdf або csv
  • Функцыі грунтоўага аналізу спектраў (вузкапалосныя і адразныя фільтры) - Колькасны Аналіз і Графічны Аналіз.
  • Пашыраныя функцыі друку - друк з абраным крокам, друк значэнняў з абранага спектральнага дыяпазону, друк ьаксімальных, міннімальных і інтэгральных значэнняў ў абраным спектральным дыяпазоне, друк значэнняў на выбраных даўжынях хваль, даданне каментараў да дакументаў друку.

Тэхнічныя характарыстыкі спектрафатометраў PHOTON RT.

ПАРАМЕТР ЗНАЧЭННЕ ПАРАМЕТРА
АПТЫЧНАЯ СХЕМА I КАНФІГУРАЦЫЯ

Аптычная схема манахраматара

Чэрні-Турнэра
Оптыка манахраматара люстэркавая (пакрыццё люстэркаў – Al+SiO2/MgF2)
Апорны канал ёсць
Крок сканавання спектру, нм 0,25 да 100
Хуткасць сканавання спектру, нм/хвіл. 3 000 (пры кроке сканавання спектру 5 нм)
Матэматычная апрацоўка сігнала

асерадненне, згладжванне метадам слізгальнага вакна, вылічэнне інтэгральнага значэння спектру

Памер светлавой плямы на вымяральным узоры, мм 6х2
Фотаметрычныя функцыі %T, %R
Аўтаматычныя кутнія вымярэнні

Прапусканне: 0˚ - 75˚

Адлюстраванне: 8˚ - 75˚

Крок перабудовы кута павароту століка ўзораў

0,01˚
Крок перабудовы кута павароту фотапрыёмніка 0,01˚
Спектральны дыяпазон, нм
(варыянты выканання прыбору)
185-1700, 185-3500, 190-4900, 380-1700, 380-3500, 380-5200
Гранічны спектральны дазвол, нм
185-990нм 
990-2450нм
2450-5200 нм
 
Да 0,6
Да 1,2
Да 2,4
Узнаўляльнасць даўжыні хвалі, нм +/- 0,12
Дакладнасць устаноўкі даўжыні хвалі, нм +/- 0,24
Узровень рассеянага святла % (532 нм) < 0,2
Кут разыходжання прамення +/-1˚
Дакладнасць вымярэння, не горш за

NIST SRM 930е: +/- 0.003 Abs (1 Abs)
NIST SRM 1930: +/- 0.003 Abs (0.33 Abs), +/- 0.006 (2 Abs)

Узнаўляльнасць вымярэння

NIST SRM 930е: 0.0004 Abs (1 Abs)
NIST SRM 1930: 0.0001 Abs (0.33 Abs), 0.005 (2 Abs)
Максімальнае адхіленне ў выніках 10 паслядоўных вымярэнняў з часам назапашвання 0,1 сек

Стабільнасць базавай лініі (бачны дыяпазон), %/гадзіну < 0,1 (1 гадзіна прагрэву)
Крыніца выпраменьвання Лямпа галагенная, дэйтэрыевая лямпа, IЧ крыніца
Убудаваны вузел палярызатараў Пазіцыя s-палярызацыі. Пазіцыя р-палярызацыі
Варыянты выканання: 380-2200 нм, 220-2200 нм, 220-4900 нм, 380-5200 нм
ВЫМЯРАЛЬНАЕ АДДЗЯЛЕННЕ
Прадметны столік Для вымярэння адлюстравання і прапускання плоскіх узораў памерам большым за 12х10мм
Незалежная ўстаноўка становішча Незалежная ўстаноўка становішча прадметнага століка і блока фотапрыёмнікаў (для вымярэння характарыстык пакрыццяў на прызмах і г.д.)
Сінхронная ўстаноўка становішча Сінхронная ўстаноўка становішча прадметнага століка і блока фотапрыёмнікаў у залежнасці ад рэжыму вымярэння (адлюстраванне, прапусканне).
Памер вымяраных дэталяў Не менш 12х10 мм - пры малых кутах падзення выпраменьвання (да 10 градусаў)
Не менш 12х25 мм - пры вялікіх кутах падзення (да 60 градуаў).
Максімальны памер дэталі пры зачыненай вечцы – да Ø120мм
ІНТЭРФЕЙС, МАСАГАБАРЫТНЫЯ І ЭЛЕКТРЫЧНЫЯ ХАРАКТАРЫСТЫКІ
Лічбавы інтэрфейс USB 2.0
Спажываная магутнасць, Вт 110 макс 
Сілкаванне 100/220 В, 50/60 Гц
Габарыты Д х Ш х В, мм 420 х 610 х 270
Вага нета, кг 40

Спектрафатометры PHOTON RT валодаюць характарыстыкамі і вымяральнымі магчымасцямі, якія дакладна адпавядаюць патрабаванням метролагаў і оптыкаў-тэхнолагаў. Вымяраеце ці Вы палярызацыйныя кубікі альбо высокаадлюстроўваючыя люстэркі, вузкапалосныя фільтры альбо палярызатары, праводзіце ці аўтаматычныя вымярэнні ў ўльтрафіялетавым, бачным або нават у інфрачырвоным дыяпазоне да 5 мкм пад любымі кутамі падаючага выпраменьвання - спектрафатометры PHOTON RT з'яўляюцца для Вас найлепшым выбарам.

Паглядзіце прыклады вымярэнняў унізе - гэта толькі малая частка тых тэхналогій, якімі карыстаюцца нашы партнёры па ўсім свеце. (матэрыялы на рускай мове)