Кампанія ЭссэнтОптыкс прыме ўдзел у выставе Фатоніка 2013 у Маскве

Найбуйнейшая расійская выстава па лазерна-аптычнай тэхніцы і тэхналогіях "Фатоніка. Свет лазераў і оптыкі 2013" пройдзе 25-27 сакавіка 2013 года ў выставачным комплексе "Экспацэнтр" на Чырвонай Прэсне ў Маскве.

Выстава Фатоніка традыцыйна выклікае вялікую цікавасць у спецыялістаў, паколькі дае магчымасць амаль 150 вядучым кампаніям з 12 краін свету прадставіць свае найноўшыя распрацоўкі і дасягненні.

Кампанія ЭссэнтОптыкс прадэманструе свае апошнія распрацоўкі і дазволіць наведвальнікам стэнда непасрэдна даведацца аб выніках іх прымянення.

На выставе будзе прадстаўлены спектрафатометр PHOTON RT, які зарэкамендаваў сябе як надзейны, зручны і спецыялізаваны прыбор для вымярэння аптычных характарыстык дэталяў з пакрыццямі ў УФ, бачным і ІЧ дыяпазоне. Па замове нашых заказчыкаў, спектрафатометр будзе ўпершыню прадстаўлены з механізмам кампенсацыі паралельнага зрушэння прамення пры вымярэнні прапускання тоўстых узораў пад вялікімі кутамі. Любы наведвальнік нашага стэнда зможа падаць свае дэталі, самастойна правесці вымярэнни і зрабіць выснову аб зручнасці і хуткасці працы прыбора.

Таксама на выставе будзе прадстаўлена ўбудавальная сістэма IRIS, прызначаная для кантролю спектраў прапускання і адлюстравання. Сістэмы кантролю IRIS распрацаваны для дакладнага суправаджэння напылення складаных аптычных пакрыццяў ад 200 нм да 15 мкм і далей, і з'яўляюцца ў цяперашні час найбольш сучасным і даступным рашэннем як пры мадэрнізацыі вакуумных установак, так і пры вытворчасці новых.

Праграма разліку пакрыццяў МульціСпектр, якая пастаўляецца ў камплекце з сістэмамі кантролю IRIS і AKRA, будзе прадэманстравана з новай дадатковай функцыяй мадэлявання ходу аднахвалевага кантролю. Новае рашэнне дазволіць оптыкам і тэхнолагам яшчэ да пачатку працэсу напылення выбраць найбольш аптымальную стратэгію кантролю для атрымання высакаякасных пакрыццяў.

Запрашаем Вас наведаць наш стэнд № 71В17. Выстава будзе доўжыцца ўсяго тры дні! Калі ў Вас ёсць пажаданні, пытанні або тэмы, якія Вы жадаеце адмыслова абмеркаваць з намі падчас выставы - паведаміце нам, і мы падрыхтуемся да сустрэчы з Вамі!
Сайт выставы: http://www.photonics-expo.ru/

Да сустрэчы!