Першы ў свеце спектрафатометр PHOTON RT з рэкордным дыяпазонам даўжыні хваляў 190-4900 нм.

Кампанія ЭссэнтОптыкс прадэманструе першы ў свеце сканіруючы спектрафатометр PHOTON RT, прызначаны для аптычных вымярэнняў у рэкордным дыяпазоне даўжыні хваляў 190-4900 нм. Поўнафункцыянальны інструмент будзе прадэманстраваны сумесна з кампаніяй VM - TIM GmbH, дыстрыбутара ЭссэнтОптыкс ў Германіі, Аўстрыі й Швейцарыі ў павільёне № 3, стэнд В14 на бліжэйшай і найбуйнейшай аптычнай выставе OPTATEC у Франкфурце, Германія, 20-22 траўня 2014 г. Найноўшая распрацоўка прапануе мэтавы набор функцый і магчымасцяў, адмыслова накіраваных на аўтаматычныя аптычныя вымярэнні дэталяў з тонкаплёнкавымі пакрыццямі.

Прыбор ўтрымлівае набор функцый, якія забяспечваюць хуткія і дакладныя аптычныя вымярэнні, уключаючы абсалютнае спектральнае адлюстраванне, прапусканне, а таксама вымярэнні пад пераменным кутком нахілу і палярызацыйныя вымярэнні. Улічваючы рост попыту на палярызацыйныя вымярэнні, на гэты раз ЭссэнтОптыкс прадставіць PHOTON RT з рэкордным варыянтам бесперапыннага шырокапалоснага вымярэння палярызацыйных складнікаў у дыяпазоне 220-4900 нм. Спекрафатометр PHOTON RТ з'яўляецца першым і адзіным інструментам у галіне, які мае магчымасць вымярэння палярызацыі ад ультрафіялетавага да сярэднехвалевага інфрачырванага дыяпазону ў адной прыладзе. Гэта дае унікальную магчымасць атрымаць больш глыбокае разуменне дадзеных аб паказчыках аптычных пакрыццяў з экстрэмальнымі характарыстыкамі.

Даверлівыя вымярэнні ў інфрачырвоным дыяпазоне былі праблемай для экспертаў-оптыкаў на працягу многіх гадоў. Новы, перагледжаны аптычны дызайн спектрафатометра PHOTON RТ характарызуецца палепшанай стабільнасцю базавай лініі і зніжанным ўзроўнем шуму, забяспечваючы ў два разы лепшую дакладнасць вымярэння ў сярэднехвалевым інфрачырвоным дыяпазоне (MWIR) нават для вымярэння абсалютнага спектральнана адлюстравання.

Іншыя выдатныя і практычныя функцыі ўключаюць разлік інтэгральных значэнняў з папраўкай на Тып А крыніцы асвятлення і спектральнай адчувальнасці чалавечага вока, вымярэнне і разлік паказчыка праламлення і таўшчыні слою для аднаслаёвых аднародных пакрыццяў, аўтаматычнае вымярэнне палярызаваных і святлодзяліцельных кубікаў, вымярэнне і разлік каэфіцыенту паглынання для матэрыялаў падложкі і г.д.

Дадатковая інфармацыя:

Міжнародная выстава OPTATEC: наведаць старонку

Спектрафатометр PHOTON RT: наведаць старонку