Перадавыя рашэнні ў галіне вымярэння оптыкі

Распрацоўваем высокадакладныя аптычныя кантрольна-вымяральныя прыборы на базе спектрометраў і манахраматараў

Чым мы адрозніваемся?

Мы маем уласную тэхналогію вытворчасці аптычных прыбораў, уключаючы вытворчасць ключавых кампанентаў - спектрометраў і манахраматараў. Дзякуючы гэтаму мы здольны лёгка адаптаваць нашы распрацоўкі да індывідуальных патрабаванняў Заказчыка, што дазваляе нам быць больш гнуткімі пры рэалізаціі адказных праектаў, чым іншыя кампаніі.

Распрацоўваемыя аптычныя прыборы спалучаюць у сабе арыгінальныя тэхнічныя і аптычныя рашэнні, кампактнасць, гнуткасць у адаптацыі да розных задач і доўгатэрміновую надзейную працу. Дзякуючы гэтаму мы забяспечваем нашых Заказчыкаў рэальнай канкурэнтная перавагай.

Пра кампанію ЭссэнтОптыкс

Кампанія ЭссэнтОптыкс распрацоўвае высокадакладныя аптычныя кантрольна-вымяральныя прыборы на базе спектрометраў і монахраматараў. Кожны выраб зробены такім чынам, каб безумоўна задавальняць найбольш сучасныя патрэбы экспертаў-оптыкаў па ўсім свеце.

Кaнтроль працэсаў

Убудаваныя сістэмы спектральнага кантролю серыі IRIS і манахраматычнага кантролю серыі AKRA дазваляюць ажыцяўляць дакладны кантроль працэса вырабу аптычных пакрыццяў ультрафіялетавага (УФ), бачнага і інфрачырвонага (ІЧ) дыяпазонаў да 20 мкм. Падрабязней

Вымярэнне плоскай оптыкі

Спектрафатометры PHOTON RT забяспечваюць хуткае і дакладнае вымярэнне прапускання і абсалютнага адлюстравання дэталяў з пакрыццямі ў лабараторных і прамысловых умовах, уключаючы цалкам аўтаматычныя вымярэнні пад рознымі кутамі і ў палярызаваным святле. Падрабязней

Вымярэнне лінз і аб'ектываў

Спектрафатометр LINZA 150 прапануе унікальную магчымасць для аўтаматычнага вымярэння каэфіцыента прапускання і адлюстравання на лінзах і абъектывах ў зборы Падрабязней

Разлік пакрыццяў

Праграмнае забеспячэнне МульціСпектар распрацавана для разліку асноўных і прамежкавых слаёў аптычных пакрыццяў і сумеснака выкарыстання з сістэмамі IRIS i AKRA. Падрабязней