Вырабляемыя кампаніяй ЭссэнтОптыкс сучасныя спектрафатометры з'яўляюцца зручнымі і надзейнымі прыладамі для правядзення розных аптычных вымярэнняў. Вы заўсёды будзеце атрымліваць задавальненне ад працы з імі, давяраючы іх функцыянальнасці і дакладнасці вымярэнняў.

Спектрафатометры PHOTON RT

Шматфункцыянальныя спектрафатометры даследчага класа серыі PHOTON RT прызначаны для вымярэння характарыстык плоскіх аптычных дэталяў і пакрыццяў у спектральным дыяпазоне ад 185 да 5200 нм. Спектрафатометры PHOTON RT ўяўляюць сабой магутны шматфункцыянальны комплекс, які дазваляе праводзіць глыбокія і ўсебаковыя вымярэнні аптычных дэталяў і пакрыццяў, у тым ліку вымярэнні ў палярызаваным святле і пад рознымі кутамі падаючага выпраменьвання без ужывання дадатковых прыстасаванняў.

Спектрафатометр LINZA 150

Унікальныя па магчымасцям спектрафатометры LINZA 150 дазваляюць у адным прыборы выканаць вымярэнне прапускання і адлюстравання лінз і аб'ектываў у аўтаматычным рэжыме. Дадатковай асаблівасцю прыбора з'яўляецца магчымасць вымярэння  адлюстравання лінз па асі і ў любой кропке паверхні лінзы пад нахілам асі да 60 градусаў.