Убудаваныя сістэмы аптычнага кантролю

Убудаваныя сістэмы аптычнага кантролю серый IRIS і AKRA, што распрацоўваюцца і вырабляюцца кампаніяй ЭссэнтОптыкс, выкарыстоўваюцца для забеспячэння максімальнай якасці аптычнага пакрыцця. Нашыя прыборы дазваляюць праводзіць дакладна і кантралявана кожны тэхналагічны працэс вакуумнага напылення. Магчымасці тэхнічных прыстасаванняў забяспечваюць кантроль, пачынаючы з ультрафіялетавага дыяпазону (ад 190 нм), уключаючы бачны і блізкі інфрачырвоны дыяпазон (да 1700 нм) і заканчваючы сярэднім інфрачырвоным дыяпазонам (да 5 мкм). 

Нашыя сістэмы - недарагі, надзейны і зручны інструмент для вырашэнні задач па атрыманні высакаякаснага аптычнага пакрыцця на вакуумных устаноўках. Сістэмы могуць быць убудаваны практычна ў любое вакумнае абсталяванне.

Сістэмы спектральнага кантролю IRIS

Убудаваныя сістэмы спектральнага кантролю серыі IRIS з'яўляюцца цяпер самым сучасным рашэннем для кантролю працэсаў вакуумнага нанясення аптычных пакрыццяў. Сістэмы IRIS прызначаны для кантролю пакрыццяў па спектрах прапускання або адлюстравання, а таксама дазваляюць ажыццяўляць паслойнае карэктаванне пакрыцця. Аснову сістэмы складае высокадакладны спектрометр EOS уласнай распрацоўкі, электронная сістэма кіравання, а таксама праграмнае забеспячэнне для вымярэння аптычных паказчыкаў і візуалізацыі вымяральнага працэсу на экране аператара.

Сістэмы манахраматычнага кантролю AKRA

Убудаваныя сістэмы манахраматычнага кантролю серыі AKRA прызначаны для вымярэння характарыстык аптычных пакрыццяў па спектрах прапускання і/альбо адлюстравання ў працэсе іх нанясення непасрэдна ў вакуумнай устаноўцы. Аснову сістэмы складае монахраматар арыгінальнай распрацоўкі, электронная сістэма кіравання дыфракцыйнымі рашоткамі і прывадамі, а таксама праграмнае забеспячэнне для вымярэння аптычных паказчыкаў і візуалізацыі вымяральнага працэсу на экране дысплея.